Вядучыя выданні стракацяць пераможнымі загалоўкамі

22 февраля 2018

Амерыканскія тэлеканал ABCnews і выданне Washingtonpost адзначаюць, што Домрачава зараз выйграла больш золата ў біятлоне, чым любая жанчына ў алімпійскай гісторыі.

NBC канстатуе: "Домрачава робіць гісторыю сусветнага біятлона".

"Ніхто не можа параўнацца з Домрачавай", - заяўляе брытанскае выданне "Гардыян".

"Золата для Беларусі" - вітае на сваім сайце брытанская тэлерадыёвяшчальная кампанія ВВС, якая вяла прамую трансляцыю гонкі.

"Ідэальны фініш", піша агенцтва "Рэйтэр", каменціруючы перамогу залатой чацвёркі з Беларусі.

"4:8 - гэтай перамогай Дар'я Домрачава скарачае разрыў ад свайго мужа Уле-Эйнара Б’ёрндалена па колькасці алімпійскіх залатых медалёў" - адзначае Deutsche Welle.