Вечарам на "Мінск-Арэне" будзе вызначаны чэмпіён свету па футзале

25 апреля 2015
У лацінаамерыканскім фінале сустрэнуцца дзеючыя ўладальнікі залатых медалёў з Калумбіі і віцэ-чэмпіёны планеты - парагвайцы. Гэты матч стане паўторам фіналу мінулага сусветнага першынства, у якім калумбійцы ў 2011 годзе дома разграмілі зборную Парагвая з лікам 8:2. Матч за золата пачнецца ў 20:30. У 18:30 зборныя Аргенціны і Бельгіі разыграюць між сабою бронзавыя ўзнагароды. Абодва паядынкі глядзіце ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 2".