Важны для Беларусі дзень на хакейным чэмпіянаце

12 мая 2014
Гульня нашых з сёмым нумарам сусветнага рэйтынгу - з камандай Швейцарыі. А балельшчыкі з іншых краін будуць перажываць за сваіх. Прычым для іх не толькі відовішчныя матчы. У перапынках паміж баталіямі да ночы адкрыты зоны гасціннасці. Перад матчамі ў адной з іх працуе наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч.


Зараз асноўны рух турыстаў - ля прыпынкаў грамадскага транспарту. Даехаць ад фанзоны да Мінск-Арэны ці цэнтра горада вельмі проста - аўтобусы №919 і №911 курсіруюць кожныя 5 хвілін. Гэта заўважаюць і турысты.


Асабліва актыўныя сёння расіяне, чэхі і швейцарцы. Менавіта гэтыя каманды сёння выйдуць на лёд.


Хутчэй за ўсё, масавыя гулянні ў фанзонах пачнуцца пасля матчаў. Балельшчыкі каманд-пераможцаў будуць святкаваць перамогу сваіх куміраў. Забаўляльныя праграмы тут праводзяцца да самага позняга вечара.


Літаральна праз гадзіну матч Швейцарыя - Беларусь. Запрашаем хварэць за нашых.