Важная гульня - жаночая зборная Беларусі па гандболе згуляе з Чарнагорыяй

20 апреля 2021

Матч за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату свету гэтага года! Найважнейшая сустрэча на сталічнай "Чыжоўка-Арэне" для жаночай зборнай Беларусі па гандболе. Пасля паражэння ад каманды Чарнагорыі на выездзе ў першай сустрэчы плэй-оф - 23:29, у гульні ў адказ трэба перамагаць упэўнена, вікторыя ў 7 мячоў гарантуе беларускам месца на планетарным форуме. Ці зможа наша зборная выйсці пераможцам у такой няпростай сітуацыі, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 17:50.