Васіль Кірыенка заняў трэцяе месца па выніках пятага этапу веламнагадзёнкі "Тур Брытаніі"

7 сентября 2017

16-кіламетровую дыстанцыю, дзе гоншчык "Скай" быў адным з фаварытаў, беларус праехаў за 19 хвілін і 9 секунд. Гэта на 7 секунд павольней за пераможца Ларса Бума. У агульным заліку Кірыенка перамясціўся на трэцяе месца. Фінішуе "Тур Брытаніі" ў панядзелак, 11 верасня.