Ванеса Каладзінская заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе

3 мая 2017

Першы беларускі медаль на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе - і адразу залаты! У другі дзень спаборніцтваў у сербскім горадзе Нові Садзе Ванеса Каладзінская ў сутычцы за званне лепшай спартсменкі кантынента ў вазе да 53 кілаграмаў была мацнейшай за расіянку Наталлю Малышаву. Перамога па ачках 2:1. І гэта яшчэ не ўсё. Беларускі прадстаўнік вольнай барацьбы Аляксандр Гуштын пазмагаецца за бронзу ў катэгорыі да 97 кілаграмаў з Міхаілам Ганевым з Балгарыі.