Валянцін Шаеў узначаліў Федэрацыю валейбола Беларусі

15 октября 2014
Старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў узначаліў Федэрацыю валейбола Беларусі. Па выніках справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая адбылася сёння, ён змяніў на гэтай пасадзе Барыса Батуру.

Валянцін Шаеў, старшыня Федэрацыі валейбола Беларусі: Асноўная праблема - гэта адсутнасць масавага валейбола і адсутнасць сістэмы падрыхтоўкі спартсменаў, і, у тым ліку, адсутнасць захаплення менавіта маладых людзей, дзяцей. Валейбол - не толькі спорт, але і лад жыцця.

Іншай актуальнай праблемай, на думку Шаева, з'яўляецца невысокі ўзровень нацыянальнага чэмпіянату, а таксама ад'езд маладых спартсменаў за мяжу і змена грамадзянства.