Вадзім Стральцоў заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Грузіі. Беларусь лідзіруе ў агульнакамандным заліку

13 апреля 2019

Заключны дзень чэмпіянату і зноў медалі! Сёння ў барацьбу за ўзнагароды чэмпіянату Еўропы ўступілі цяжкавагавікі. І адразу паспяхова! Вадзім Стральцоў стаў бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі да 102 кілаграмаў. У суме дваябор'я беларускі штангіст падняў 376 кілаграмаў. Да таго ж на рахунку нашага спартсмена і малое серабро ў рыўку. Зараз у агульнакамандным заліку беларусы з сямю ўзнагародамі, у тым ліку трыма залатымі, займаюць першае месца.

У гэтыя хвіліны тэлеканал "Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю з Батумі. За перадапошні камплект узнагарод змагаюцца мужчыны ў вагавой катэгорыі да 109 кілаграмаў. Тут Беларусь прадстаўляе алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў. На гэты момант вядомыя вынікі ў рыўку. Падняўшы ў лепшай спробе 190 кілаграмаў, Арамнаў выйграў малую бронзу. Давайце паглядзім гэты момант. У заключным відзе праграмы - спаборніцтвах сярод мужчын у вазе звыш 109 кілаграмаў - на памост выйдзе наш Эдуард Зязюлін. Такім чынам, барацьба за медалі працягваецца.

Напярэдадні беларусам пакарыліся новыя рэкорды. Тытул лепшага цяжкаатлета кантынента ў гамяльчаніна Яўгена Ціханцова ў вагавой катэгорыі да 96 кілаграмаў. Ён не пакінуў шанцаў сваім апанентам, паставіўшы рэкорды Старога Свету ў штуршку і па суме дваябор'я. Агульны вынік беларуса - 400 кілаграмаў. Вынік Ціханцова стаў сур'ёзнай заяўкай на паспяховае выступленне на Алімпіядзе ў Токіа летам 2020 года.

З перамогай Яўгена павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.