Вадзім Каптур заняў дзявятае месца на чэмпіянаце свету ў скачках з 10-метровага трампліна

29 июля 2013
Гэты вынік лепшы за ўсю гісторыю выступлення беларускіх скакуноў у ваду. Чэмпіёнам свету ў гэтай дысцыпліне стаў кітаец Бо Кві. Стартаваў чэмпіянат свету і для плывуноў. Наш Яўген Цуркін, абнавіўшы рэкорд Беларусі ён зараз 22, 9 секунды, упершыню ў кар'еры прабіўся ў фінал на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем.