Вадзім Дзевятоўскі перавыбраны на другі тэрмін кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі

28 сентября 2018

Вадзім Дзевятоўскі аднагалосна перавыбраны на другі тэрмін кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

У цяперашняга старшыні не было канкурэнтаў на чарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Таксама сёння Вадзім Дзевятоўскі агучыў і імя новага галоўнага трэнера. Ігара Сівадзедава зменіць Юрый Маісевіч. Раней ён працаваў з рэзервам каманды, а апошнія шэсць гадоў правёў у Нацыянальнай тэніснай акадэміі. Галоўная задача, лічаць і новы настаўнік, і кіраўніцтва федэрацыі, - годнае выступленне на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Найбліжэйшы буйны старт для Юрыя Маісевіча пройдзе ў Вялікабрытаніі, у Глазга. З 1 па 3 сакавіка тут пройдзе чэмпіянат Еўропы ў памяшканні.