У жаночым мас-старце выступяць тры беларускі - Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко. Гэта стала вядома пасля вынікаў індывідуальнай гонкі, у якой лепшай стала Надзея Скардзіна. З адным промахам яна заваявала 10-е месца. Чацвёртая стральба не дазволіла пазмагацца за медалі Дар'і Домрачавай. Дапусціўшы тры промахі на другой стойцы і зарабіўшы чатыры хвіліны штрафу, яна заняла толькі 27-е месца.
Ірына Крыўко ў індывідуальнай гонцы паказала 36-ы час, у яе тры промахі. Яшчэ адна ўдзельніца - Дынара Алімбекава - з чатырма незакрытымі мішэнямі 56-я. Жаночы мас-старт запланаваны на суботу, 17 лютага.













