У Заслаўі завяршыўся Кубак Беларусі па веславанні

30 апреля 2021

Алена Наздрова і Надзея Макарчанка перамаглі на дыстанцыі 200 метраў у каноэ-двойцы.

У мужчын у такой жа дысцыпліне пераможцамі сталі Дзяніс Махлай і Глеб Саладуха. У міксце ў байдарцы-двойцы 200 метраў першымі фінішавалі Вольга Худзенка і Дзмітрый Натынчык. У Заслаўі завяршыўся Кубак Беларусі па веславанні.

Кубак краіны быў адборачным на міжнародныя рэгаты. Найбліжэйшая з іх - этап Кубка свету, што адбудзецца ў венгерскім Сегедзе праз два тыдні.