У Заслаўі працягваецца чэмпіянат Беларусі па веславанні

30 июля 2020
Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Марына Ліцвінчук і Вольга Худэнка - лепшыя ў гонках байдарак-чацвёрак на дыстанцыі 500 метраў. У Заслаўі працягваецца чэмпіянат Беларусі па веславанні. Медалісткі Алімпійскіх гульняў паказалі вынік 1 хвіліна 40 цэлых 545 тысячных секунды. На тры секунды яны апярэдзілі другую байдарку. На аналагічнай дыстанцыі ў мужчын роўных не было Аляксею Місючэнку, Уладзіславу Ліцвінаву, Мікіту Борыкаву і Дзмітрыю Натычкіну. У заездах каноэ-адзіночак на 200 метраў першай фінішавала Вольга Клімава, у мужчын вызначыліся чэмпіёны ў каноэ-двойцы - гэта Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай.