У заключны дзень Алімпійскіх гульняў беларусы пазмагаюцца за медалі ў дзвюх дысцыплінах

21 августа 2016

Чакаем узнагарод у групавым шматбор'і па мастацкай гімнастыцы, дзе Беларусь прадставяць Ганна Дудзянкова, дзве Марыі - Кадобіна і Кацяк, Валерыя Пішчэліна і Арына Цыцыліна. А таксама хварэем за марафонцаў - Сцяпана Рагаўцоўва і Уладзіслава Прамава. Трансляцыі на "Беларусь 5". Уначы ў 1:50 на "Беларусь 1" цырымонія закрыцця XXXI Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.