На чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў Кванджу фіналы пройдуць без беларусаў

28 июля 2019
Мужчынская зборная сёння заняла 9 месца ў кваліфікацыі камбінаванай эстафеты 4 па 100. Нашу каманду прадставілі Мікіта Цмыг, Ілья Шымановіч, Яўген Цуркін і Арцём Мачэкін. Такім чынам, на планетарным форуме беларусы не заваявалі ніводнага медаля. Лепшы вынік з усіх паказаў Ілья Шымановіч - ён стаў пятым у фінале дыстанцыі 50 метраў брасам. Таксама атрымалася заваяваць адну ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа. Квартэт Цмыга, Шымановіча, Шкурдай і Дзямідавай зарабіў квоту ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4 па 100.