У Яраслаўлі "зубры" адолелі "Лакаматыў"

18 сентября 2018

Ёсць першая выязная перамога. Мінскае "Дынама" ўдала пачынае другую выязную серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ. У Яраслаўлі "зубры" адолелі аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі - "Лакаматыў". Лік адкрылі гаспадары ў першым перыядзе. У 2/3 нашы вылучаюцца двойчы і на заключны перапынак ідуць з перавагай 2:1. Наступны матч "Дынама" правядзе 20 верасня ў Чарапаўцы. Гуляем супраць "Поўначсталі".