Эстафету ў біятланістак перахопяць біятланісты. На старт спрынтарскай гонкі на 10 кіламетраў выйдзе чацвёра нашых страляючых лыжнікаў - Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі.
У прамым эфіры гэтую гонку пакажа тэлеканал "Беларусь 2". Пачатак трансляцыі ў 14:10. На тэлеканале "Беларусь 5" у 9:10 пачнецца трансляцыя мужчынскага скіятлона. Тут нашу краіну прадставяць Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў і самы вопытны беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч. Юрый Данілачкін выйдзе на старт хуткаснага спуску. Гэтыя спаборніцтвы ў запісе на тэлеканале "Беларусь 5" глядач зможа ўбачыць у 11:00. Поўны агляд спаборніцкага дня з эксклюзіўнымі інтэрв'ю нашых спартсменаў - у "Дзённіках Алімпіяды".













