У Віцебску стартаваў абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер"

21 января 2019

Спаборніцтвы прымае лыжаролерная траса вучылішча алімпійскага рэзерву. На старт выйшлі самыя юныя ўдзельнікі - школьнікі 2007-2008 гадоў нараджэння. Працягласць трасы ад 1 кіламетра 800 метраў да 2 кіламетраў 400 метраў. За кожны промах на стрэльбішчы штрафны круг 50 метраў.

Абласны этап "Снежнага снайпера" прадоўжыцца да 26 студзеня. Самыя хуткія і трапныя прадставяць каманду паўночнага рэгіёна на рэспубліканскім фінале, які пройдзе ў лютым у Раўбічах.

Пра абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер” глядзіце ў нашай рубрыцы “Навіны спорту”.