У Віцебску прайшоў дабрачынны хакейны матч

10 января 2014
У Віцебску прайшоў дабрачынны матч паміж Віцебскім хакейным клубам і камандай аматараў. Самае цікавае, што білеты на гульню не прадаваліся. Балельшчыкам прапанавалі пры ўваходзе на лядовую арэну пакінуць падарунак, напрыклад, мяккую цацку, якую перададуць у дзіцячыя дамы. Трыбуны спарткомплекса месцяць дзве тысячы гледачоў, і ўсе месцы былі занятыя, а значыць, і падарункаў было шмат.

Дабрачынны хакейны матч - усяго толькі частка маштабнай акцыі пад назвай Алімпійскае сэрца. Яна праходзіць па ўсёй вобласці. З ініцыятывы Нацыянальнага алімпійскага камітэта, у спартыўных школах рэгіёну, гімназіях, дзіцячых дамах, інтэрнатах прайшлі спаборніцтвы па розных відах спорту.