У Вене падыходзіць да завяршэння заключны для нашай мужчынскай зборнай па гандболе матч чэмпіянату Еўропы

22 января 2020
У аўстрыйскай Вене ў гэтыя хвіліны падыходзіць да завяршэння прынцыповы і заключны для нашай мужчынскай зборнай па гандболе матч чэмпіянату Еўропы. У саперніках гаспадары - аўстрыйцы. А на кану не толькі трапленне ў топ-8 па выніках кантынентальнага форуму, але і захаванне шанцаў на ўдзел у алімпійскай кваліфікацыі. Першая палова матча засталася за нашымі гандбалістамі. На перапынак беларусы пайшлі з перавагай у два мячы - 19:17. Прамую трансляцыю сустрэчы вядзе "Беларусь 2".