Ва ўніверсітэце фізкультуры стартаваў Кубак свету па класічным паўэрліфтынгу сярод студэнтаў

11 июля 2016

Першы ў гісторыі - першы для Беларусі. У манежы ўніверсітэта фізкультуры стартаваў Кубак свету па класічным паўэрліфтынгу сярод студэнтаў. Удзел у іх прымуць больш як 200 спартсменаў з 18 краін. У іх ліку Японія, ЗША і Аўстралія. Беларуская федэрацыя паўэрліфтынгу разглядае турнір як рэпетыцыю чэмпіянату свету, які пройдзе ў Мінску ў наступным годзе.

Асноўны склад студэнцкай зборнай Беларусі - спартсмены, якія паспяхова выступілі на чэмпіянаце Еўропы ў Эстоніі ў сакавіку. Тады было заваявана 12 узнагарод.