У цэнтры сталіцы прама ў лёдзе на Свіслачы з'явіўся спартыўны басейн

17 января 2018

Тут прайшоў этап Кубка свету па зімовым плаванні. Тэмпература вады - менш за адзін градус, але гэта ніяк не астудзіла запал больш як паўсотні плыўцоў з 18 краін. Сёння прайшла самая складаная гонка - на 450 метраў. Побач з вялізнай палонкай размясцілі і рэлакс-зоны - некалькі саўн, дзе спартсмены праходзілі цеплавую рэабілітацыю.

Афіцыйнае адкрыццё спаборніцтваў пройдзе заўтра ў 10 раніцы. У праграме спаборніцтваў прадугледжаны і сутычкі ў фармаце дуэль - любы ахвотнік можа кінуць выклік, у першую чаргу сабе, і паспрабаваць дагнаць прафесійных маржоў.