У цэнтры Мінска адбылося адкрыццё фан-зоны чэмпіянату свету

14 июня 2018

У цэнтры Мінска на беразе Свіслачы каля спарткомплекса "Дынама" адбылося адкрыццё фан-зоны чэмпіянату свету, дзе ўсе аматары футбола могуць паглядзець абсалютна ўсе матчы мундыяля на вялікім экране і ў прамым эфіры. Падчас адкрыцця спартыўныя журналісты не ўтрымаліся - ненадоўга пакінулі мікрафон і далучыліся да арміі балельшчыкаў.

"Беларусь 5" пакажа ўсе матчы чэмпіянату свету па футболе ў прамым эфіры. А азнаёміцца з поўным раскладам гульняў і даведацца актуальную інфармацыю аб мундыялі можна ў спецыяльным раздзеле на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі - tvr.by.