У трэнерскім штабе хакейнага "Гомеля" перастановы

19 января 2019

Алег Хмыль пакінуў сваю пасаду, і галоўным трэнерам прызначаны Дзмітрый Панцыраў, паведамляецца на афіцыйным сайце клуба. У мінулым сезоне ён прывёў другі склад "Гомеля" да золата Вышэйшай лігі, а сёлета ўвайшоў у трэнерскі штаб.