У трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі ўвайшлі Міхаіл Захараў, Сяргей Пушкоў і Андрэй Мезін

24 октября 2017

Міхаіл Захараў, Сяргей Пушкоў і Андрэй Мезін увайшлі ў трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі на найбліжэйшую лістападаўскую паўзу. Яны ўжо дапамагаюць Дэйву Льюісу. Вучэбна-трэніровачны збор пачнецца 6 лістапада, а на наступны дзень каманда адправіцца ў французскі Сержэ, дзе, акрамя гаспадароў, згуляе з латышамі і славенцамі.