Урачыста праводзілі на Алімпіяду ў Рыа беларускіх спартсменаў

22 июля 2016

З найлепшымі пажаданнямі поспехаў і перамог. У Доме прафсаюзаў сёння ўрачыста праводзілі на Алімпіяду ў Рыа беларускіх спартсменаў, якія пачыналі сваю кар'еру ў прафсаюзных школах.

Усяго ў Бразілію адправяцца 38 атлетаў, звязаных менавіта з гэтай арганізацыяй. Сярод іх чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў веласіпедыстка Алена Амялюсік, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Лондане ў веславанні на байдарках і каноэ Марына Ліцвінчук, чэмпіён свету цяжкаатлет Вадзім Стральцоў і іншыя. На Алімпіяду ў Рыа беларускія прафсаюзныя спартсмены адправяцца з афіцыйным флагам арганізацыі.

Алімпіяда ў Рыа стартуе 5 жніўня. Першыя алімпійцы адправяцца ў сталіцу Гульняў ужо заўтра.