У Токіа ўсталявалі сімвал Алімпійскіх гульняў

17 Студзеня 2020
Токіа рыхтуецца да летняй Алімпіяды. У сталіцы Японіі ўжо ўсталявалі вялізны сімвал Гульняў - алімпійскія кольцы. Іх ва ўзбярэжную зону ў раёне Адайба даставілі на спецыяльнай баржы. Дарэчы, да Алімпіяды засталося 192 дні. У праграму ўвайшлі 33 віды спорту, сярод якіх прадстаўленыя ўпершыню каратэ, сёрфінг, скалалажанне і скейтбордынг. Першыя медалі разыграюць 25 ліпеня.