У Токіа адбылося адкрыццё XXXII летніх Алімпійскіх гульняў

23 июля 2021

Доўгачаканая падзея чатырох- і нават пяцігоддзя афіцыйна стартавала - Алімпійскія гульні   адкрыты. Белтэлерадыёкампанія вяла прамую трансляцыю з Токіа. Беларускія прыхільнікі спорту змаглі  далучыцца да мільёнаў тэлегледачоў па ўсёй планеце, назіраючы за ўрачыстай цырымоніяй адкрыцця Гульняў. З асаблівым хваляваннем мы, вядома, назіралі, як на алімпійскім стадыёне з'явілася наша дэлегацыя, а ў чарзе іншых горда развіваўся наш, беларускі флаг. У Токіа працуюць  мае калегі - прафесійная каманда АТН і тэлеканала "Беларусь 5".  У рамках "Панарамы" глядзіце вялікі сюжэт нашых карэспандэнтаў з Японіі. А зараз  самыя яркія і маляўнічыя моманты цырымоніі адкрыцця (відэа).