У Токіа прайшла цырымонія прыбыцця алімпійскага агню

9 июля 2021

У Токіа стартаваў заключны этап эстафеты алімпійскага агню. Урачыстая цырымонія прайшла на стадыёне "Камадзава алімпік" роўна за два тыдні да пачатку летніх Алімпійскіх гульняў. Амбасадор эстафеты, удзельніца трох Паралімпіяд Акі Тагуці, уручыла лампаду  з алімпійскім агнём губернатару японскай сталіцы. Падчас выступлення гораданачальніцы былі чуваць крыкі і  пратэстуючых супраць Алімпіяды. Мітынгі супраць  Гульняў праходзяць у Токіа на фоне сутачнага прыросту захварэўшых на COVID-19  - яны дасягнулі максімуму за два месяцы. У выніку амаль усюды Алімпіяда пройдзе ў закрытым фармаце, без гледачоў.