У студыі - галоўны трэнер нацыянальнай каманды па веславанні Уладзімір Шантаровіч

30 июня 2019

А зараз пагаворым пра зборную, якая стала сапраўдным лакаматывам беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях. Нашы спартсмены ў цэлым значна перасягнулі вынік I Гульняў у Баку, у тым ліку шмат у чым дзякуючы майстрам веславання на байдарках і каноэ. Мы, вядома, чакалі гэтых узнагарод, але тым не менш.

Так, адразу пяць залатых медалёў, прытым што на спаборніцтвы ў Заслаўе прыехалі наймацнейшыя атлеты кантынента! А 12 з 16 камплектаў узнагарод разыграныя менавіта ў алімпійскіх дысцыплінах.

І сёння ў студыі "Галоўнага эфіру" галоўны трэнер нацыянальнай каманды Уладзімір Шантаровіч. Віншуем Вас з выдатным вынікам! 10 медалёў! У інтэрв'ю да стартаў вы абяцалі 5. Перастрахоўваліся? (відэа)