Сёння мы не проста так, зразумела, пачалі "Галоўны эфір" на паўгадзіны раней, чым звычайна. Чэмпіянат Еўропы па футболе прымушае шматлікіх з нас змяняць свой звыклы графік на некалькі тыдняў, каб убачыць матчы наймацнейшых зборных кантынента.
Зрэшты, калі для ўсіх нас - гэта спартыўнае свята, ёсць людзі, для якіх гэта праца. Вось адзін з іх - легендарны беларускі каментатар Уладзімір Навіцкі (відэа).













