У студыі Генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Анатоль Котаў

29 января 2017

Навіну тыдня, пачуўшы якую, шматлікія ўздыхнулі з аблягчэннем. Адна з самых яркіх перамог беларускага спорту, якая здабытая, на жаль, не на арэнах, а ў Міжнародным арбітражным судзе Лазаны. На жаль, рэаліі сучаснага спорту такія, што даводзіцца даказваць сваю сумленнасць у судовых інстанцыях. На тыдні, нарэшце, завяршыўся працэс над беларускімі веслярамі, якія ўжо могуць вяртацца да выканання прамых абавязкаў - гэта значыць, спаборнічаць. Адхіленне іх ад турніраў, у тым ліку і ад Алімпіяды, на адзін год - абуральная памылка Міжнароднай федэрацыі каноэ. Зараз гэта ўжо не проста меркаванне балельшчыкаў, гэта пастанова спартыўнага арбітражнага суда.

Зрэшты, што далей? Ці пройдзены гэты шлях у барацьбе за справядлівасць да канца? Давайце спытаем прама зараз у Генеральнага сакратара Нацыянальнага алімпійскага камітэта Анатоля Котава.