На тэнісным турніры ў Страсбургу ў гэтыя хвіліны ідзе чвэрцьфінальны паядынак жаночага адзіночнага разраду, у якім Арына Сабаленка сустракаецца з Монікай Пуіг. Прамую трансляцыю матча вядзе "Беларусь 2". Усяго месяц таму Сабаленка на турніры ў Чарльстане пацярпела паражэнне ад пуэртарыканкі, якая займае 61-шы радок сусветнага рэйтынгу, і зараз поўная рашучасці ўзяць рэванш. Першы сэт ужо завяршыўся. У ім перамогу святкавала Сабаленка - 6:1.
У Страсбургу Арына Сабаленка сустракаецца з Монікай Пуіг у чвэрцьфінальным паядынку
23 мая 2019













