У сталіцы заўтра пройдзе лёгкаатлетычны прабег Спартыўная Беларусь

28 июня 2013

Спаборніцтвы пачнуцца а 10 раніцы на плошчы Незалежнасці. У прабегу возьмуць удзел як звычайныя гараджане, так і знакамітасці. А ўчора беларусы заявілі пра сябе ў Сеуле - сталіцы Паўднёвай Карэі. Там прайшоў пешы марафон пад назвай Мір ва ўсім свеце і адраджэнне. У Алімпійскім парку сабраліся 27 000 чалавек з усяго свету. Пешы марафон падзяляўся на 7 секцый. Кожная ўвасабляла 7 кантынентаў планеты і свой ??спосаб закліку да міру ва ўсім свеце.