У сталіцы сёлета адкрыюцца тры плавальныя басейны

6 июня 2013

1 верасня пасля рэканструкцыі адновіць працу басейн Старт, яшчэ два ўвядуць у эксплуатацыю ў Нацыянальным тэхнічным універсітэце і Універсітэце фізічнай культуры.


Падрабязнасці ў сюжэце Станіслава Ліпскага.


Турнір памяці Лізы Чайкінай у сталіцы праходзіць ужо больш за тры дзясяткі гадоў запар. Прысвечаны ён Герою Савецкага Саюза, партызанцы, якая загінула ў 1941-м. З некаліх гарадскіх школьных спаборніцтваў турнір ператварыўся ў міжнародны. Сёлета басейн Янтар адзначае 40-гадовы юбілей.


Больш за 400 юных плыўцоў прыехалі ў Мінск. Вынікі ў гэтым узросце - арыенцір на будучыя перспектывы спартсмена.


Прафесійнае жыццё плыўца пачынаецца з сямі гадоў. Пік кар'еры прыпадае на 25. Гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам ад 10 да 14 - у іх усё толькі пачынаецца. .У свой час гэты турнір, а праходзіць ён ужо 32 год запар, стаў штуршком для будучых беларускіх чэмпіёнаў свету Аляксандры Герасімені і Аляксандра Гукава.

Трыумфатары леташніх спаборніцтваў ужо змаглі трапіць на еўрапейскі фестываль плавання, які пройдзе ў сярэдзіне ліпеня.


Акрамя спартыўнай часткі, гасцей прыемна здзіўляюць арганізатарскія здольнасці гаспадароў.


Вострая канкурэнцыя і ў сталічных басейнах - толькі за абанемент. У Мінску каля 2 тысяч навучэнцаў спартыўных школ. Тых, хто жадае займацца плаваннем, значна больш. Яшчэ горшая сітуацыя з басейнамі для немаўлят.


Турнір завершыцца заўтра. Стаць сведкам яго можа кожны. Фінальныя заплывы пачнуцца а 17 гадзіне.