У сталіцы прайшла велагонка Гран-пры Мінску

9 июля 2016

Ад Палаца спорту да "Мінск-Арэны" і зваротна - 10 кругоў, агульнай працягласцю 120 кіламетраў. У сталіцы прайшла велагонка Гран-пры Мінску. На старт выйшлі 19 каманд з Беларусі, Расіі, Малдовы, Эстоніі, Літвы, Украіны і Латвіі. Таксама змагаліся за перамогу спартсмены з ЗША, Чылі, Іспаніі і іншых краін. Хутчэй за ўсіх быў леташні чэмпіён Сяргей Папок з велаклуба "Мінск". Серабро - у латыша Андрыда Смирноўса, бронзу ўзяў Яўгеній Гутаровіч, які выступае за зборную Беларусі.

Пакуль спартсмены змагаліся за перамогу на дыстанцыі, каля Палаца спорту разгарнулася барацьба за тытул "Веламіс". Дзяўчатам прыйшлося не толькі паказаць упэўненую язду па розных трасах і нават з перашкодамі, але і свае веды ў веласпорце.