У сталіцы прайшоў вертыкальны забег на выбыванне па лесвіцы

24 декабря 2017

100 паверхаў за тры разы. Каля 300 смельчакоў адважыліся сёння штурмаваць самы высокі будынак Мінска. У сталіцы прайшоў вертыкальны забег на выбыванне па лесвіцы. Ён складаўся з трох этапаў. За кожны трэба было бягом падняцца на 35 паверх. Пасля першага адсеялася палова ўсіх удзельнікаў, якія стртавалі, пасля другога колькасць прэтэндэнтаў зменшылася яшчэ ўдвая. Нарэшце на трэцім этапе беглі самыя хуткія.

Кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў памятны медаль і мандарынку на фінішы. Лідары ў дадатак і прызавыя.