Першы этап аматарскага кубка па картынгу сярод дзяцей

22 февраля 2016

Крутыя віражы, складаныя звязкі паваротаў і высокая хуткасць… У сталіцы сваё майстэрства прадэманстравалі некалькі дзясяткаў юных пілотаў ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. У складаных ўмовах надвор’я маленькія гоншчыкі паказвалі выдатныя тэхнічныя навыкі і па-сапраўднаму чэмпіёнскі характар. За прызы яны змагаліся ў трох класах у залежнасці ад падрыхтоўкі. На трэку даўжынёй амаль паўкіламетра гоншчыкі правялі па шэсць заездаў.

Сяргей Лапіцкі, арганізатар дзіцячага чэмпіянату па карцінгу: "Наш кубак адрозніваецца ад іншых гоначных серый кардынальным чынам. І галоўнае яго адрозненне - кожнаму прыватніку не трэба мець уласны кар, яны ўдзельнічаюць на картах, што належаць нашаму клубу. Заезды фарміруюцца такім чынам, што кожны ўдзельнік праязджае на кожным карце. Задача - абагнаць усіх сапернікаў у сваім заездзе і набраць максімальную колькасць ачкоў".

Барацьба за галоўныя прызы прадоўжыцца на працягу года. Пераможца вызначыцца ў фінале сезона па колькасці балаў. Ён атрымае месца ў прафесійнай камандзе.