У сталіцы прайшоў адкрыты камандны турнір па більярдзе Шчыт і меч

16 февраля 2013
Міністэрства абароны, КДБ, МУС, Ваенна-марскі флот, інстытут нацыянальнай бяспекі, пагранвойскі - за плячамі ў кожнага з ветэранаў салідны вопыт. 16 камандаў з Беларусі, Расіі і Украіны сустракаліся, каб не толькі пазмагацца за прыз, але і пагаварыць, бо многія не бачыліся доўгія гады.
Більярд з'яўляецца любімай гульнёй сілавікоў. Бо часам прадказаць размяшчэнне шароў на стале бывае гэтак жа складана, як і экстрэмальныя сітуацыі.
Юрый Баздыраў самы пажылы ўдзельнік турніру. У свае 86 гадоў ён неаднаразовы прызёр такіх спаборніцтваў. На гэтым чэмпіянаце яго каманда (Узброеных Сіл Беларусі) заняла трэцяе месца, падзяліўшы перамогу з ветэранамі спецпадраздзялення Альфа.
Другое месца дасталася таксама беларусам - камандзе ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Мацнейшымі аказаліся толькі ветэраны Узброеных Сіл Расіі. Контр-адмірал запасу Юрый Яфімаў у більярд стаў гуляць з таго часу, як трапіў на флот. Месяцы, праведзеныя ў моры, навучылі афіцэра не толькі гуляць у більярд, але і абдумваць важнейшыя рашэнні за гульнёй.
Такія спаборніцтвы для ветэранаў толькі на радасць, бо за адну партыю гулец каля більярднага стала праходзіць амаль два кіламетры. А азарт, старыя сустрэчы і новыя знаёмствы надаюць яшчэ больш станоўчых момантаў.