У сталіцы праходзіць шосты этап Кубка Еўропы па новусу

16 августа 2014
Зараз у сталіцы праходзіць шосты этап Кубка Еўропы па новусу. Мінск ужо трэці раз становіцца пляцоўкай спаборніцтваў у самым першым відзе більярду - марскім, як яго называюць. У турніры прымаюць удзел спартсмены з Латвіі, Эстоніі, Расіі і Украіны. Сёння праходзяць індывідуальныя спаборніцтвы сярод мужчын і жанчын. Пераможца атрымае званне майстра спорту міжнароднага класа. Міжнародны турнір праводзіцца штогод. Заўтра ў Палацы дзяцей і моладзі пройдуць парныя спаборніцтвы. А пасля турніру ўсе ігральныя сталы будуць перададзены ў дзіцячыя дамы.