У Стайках напярэдадні завяршыліся спаборніцтвы па кідальных дысцыплінах

4 февраля 2013
Чарговы алімпійскі цыкл у лёгкаатлетаў стартаваў напярэдадні - Стайкі традыцыйна і гасцінна, на колькі дазваляе надвор'е - за акном мінус, сабралі лепшых кідальнікаў краіны. Да такіх умоў атлеты, як і суддзі, прыстасаваліся па-свайму.
Ды і праводзіць падобныя турніры за мяжой - дорага. На Кубак не прыехала алімпійская чэмпіёнка Аксана Мянькова - у яе траўма. Астатнія алімпійцы ў страі.
Дарэчы, маладое пакаленне парадавала вынікам, але не колькасцю.
У кіданне дыска дзеці не хочуць ісці.
Аднак у самым беларускім віде - кіданні молата - сітуацыя зваротная. Чэмпіёны падрастаюць - барацьба ў сектары самая цікавая. Мінчанін Юрый Шаюнаў толькі ў апошняй спробе вырваў перамогу.
Дарэчы, сярод дарослых каманд сталіца заваявала Кубак. У нацыянальную зборную трапляюць найлепшыя.