У стартавай сустрэчы групавога раўнда на чэмпіянаце свету па пляжным футболе беларусы перамаглі Сальвадор па пенальці

20 августа 2021

Другі раз у гісторыі зборная Беларусі па пляжным футболе стартавала на чэмпіянаце свету, які гэтымі днямі праходзіць у Расіі. У стартавай сустрэчы групавога раўнда беларусы перамаглі Сальвадор па пенальці, асноўны час завяршыўся нічыёй 4:4, пасля чаго каманды абмяняліся галамі ў авертайме. І ўсё ж па пенальці мы мацнейшыя - 6:5. Гэтая вікторыя прыносіць адзін бал у актыў. 22-га чысла прадоўжым выступленне матчам са швейцарцамі.