Наша "Мінчанка" будзе змагацца з турэцкім клубам "Эджзаджыбашы".
Расказвае спартыўны аглядальнік Стас Ліпскі.
Беларускі клуб упершыню ў суверэннай гісторыі нашай краіны згуляе ў фінале еўрапейскага клубнага турніру - Кубка ЕКВ, гэта аналаг футбольнай Лігі Еўропы. Падзея неацэнная з улікам таго, каго мы прайшлі па дарозе ў фінал - "Мінчанка" абгуляла і легендарную "Уралачку", і чэмпіёна Германіі - "Штутгарт", і лідара чэмпіянату Францыі - "Рашвіль", і прадстаўніка наймацнейшай лігі свету - Сербіі, каманду "Адзінства". На клубным узроўні такое перажывалі балельшчыкі са стажам у 1987-м, калі дзяўчаты з мінскага "Камунальніка" перамаглі ў еўрапейскім Кубку ўладальнікаў кубкаў. З тых часоў мінула больш за 30 гадоў, і вось Беларусь ізноў у фінале. Паглядзець на першы паядынак супраць "Эджзаджыбашы" ў спарткомплекс "Уручча" прыйшлі каля 3 тысяч балельшчыкаў. Зразумела, аншлаг забяспечаны - усе квіткі даўно прададзеныя, і, на мой погляд, гэты фактар можа нам дапамагчы перамагчы.
Перад матчам адцягваць увагу каманды і трэнерскага штаба наша здымачная група не рашылася, таму побач са мной знаходзіцца каментатар будучага паядынку - валейбольны голас Беларусі Сяргей Мацкевіч (відэа).
За ходам паядынку сачыце з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:25. Не прапусціце і разам хварэем за Беларусь!













