У саперніцах у Вікторыі Азаранкі сёння амерыканка Соф'я Кенін

17 сентября 2020
5-я ў свеце і 3-я на турніры ў Рыме - амерыканка Соф'я Кенін - сёння ў саперніцах у Вікторыі Азаранкі. Беларуска паспрачаецца за выхад у трэці круг прэстыжных спаборніцтваў катэгорыі  Premier 5 з прызавым фондам больш як 2 мільёны долараў. Апанентка, адзначым, стартуе адразу з другога круга, Азаранка ж учора была мацнейшай таксама за прадстаўніцу ЗША  Вінус Уільямс. З Кенін Вікторыя перасякалася летась і ўступіла, і сёння разлічвае ўзяць рэванш. Спецыялісты лічаць фаварытам супрацьстаяння менавіта нашай тэнісістку, хоць у сусветным рэйтынгу яна ніжэйшая - на 14-й пазіцыі. Турнір з Італіі трансліруе тэлеканал "Беларусь 5". Прыблізна сустрэча пачнецца не раней за 7 вечара.