У САК "Алімпійскі" адкрылі стадыён, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы па пляжным футболе

31 июля 2018

Зборная Беларусі па пляжным футболе разлічвае на медалі Еўрапейскіх гульняў - 2019. Сёння ў Мінску ў САК "Алімпійскі" адкрылі нацыянальны стадыён, дзе і пройдуць спаборніцтвы. Але спачатку з 3 па 5 жніўня новая арэна прыме этап Еўралігі. Беларусь згуляе з Італіяй, Польшчай і Турцыяй.