У Сочы завяршылася жаночая эстафета па біятлоне

21 февраля 2014

Літаральна некалькі хвілін назад у Сочы завяршылася жаночая эстафета па біятлоне. Жаночай зборнай Беларусі ў найскладанейшых умовах не атрымалася ўзысці на алімпійскі п'едэстал у эстафетнай гонцы. Наша каманда фінішавала на 5-ым месцы. Няўдалым для беларусак стаў першы этап. Людміла Калінчык пасля другога агнявога рубяжа была вымушана сысці на штрафны круг і перадавала эстафету Надзеі Скардзіне амаль з 2-хвілінным адставаннем. Нашы дзяўчаты выкладваліся да канца, Скардзіна і Пісарава на агнявых рубяжах стралялі практычна ідэальна, але былі не так хуткія на дыстанцыі, адставанне ад лідараў толькі павялічвалася. Дар'я Домрачава, якая завяршала эстафету, традыцыйна паказаўшы высокую хуткасць на дыстанцыі і якасную стральбу, здолела адыграць 5 пазіцый. Алімпійскімі чэмпіёнкамі ў эстафеце стала каманда Украіны, серабро - у расіянак, бронзу заваявалі нарвежкі.