У Сочы ўсе з нецярпеннем чакаюць старту XXII зімовых Гульняў

5 февраля 2014

Дыханне Алімпіяды адчуў на сабе і наш спартыўны аглядальнік Андрэй Іваноў.


Тут сур'ёзна ставяцца не толькі да пытання бяспекі, спрабуюць улічваць кожную дробязь, уносяць разнастайнасць у звыклыя рэчы. Вось і да працэсу прывітання каманд падключылі знакавага для расійскага спорту чалавека, 4-разовага чэмпіёна Алімпіяды ў Атланце, гімнаста Аляксея Немава.


Людзей ад спорту ў аргкамітэце шануюць. Канькабежка Святлана Журава, напрыклад, мэр Горнай вёскі. Яна сёння і кіравала працэсам.


Вернасць традыцыям - менавіта за гэта любяць Алімпійскія гульні. А іх, традыцый, на Гульнях звышдастаткова. Запальванне агню, чытанне клятвы, уручэнне медалёў - усё гэта яшчэ наперадзе. Пачынае ж любую Алімпіяду каманда з цырымоніі прывітання, г.з, з узняцця дзяржаўнага флага сваёй краіны.


Дар'я Домрачава, Сяргей Новікаў… практычна ўсе, хто прыляцеў у Сочы, сёння тут. Мяркуючы па настроі, атмасфера ў камандзе выдатная.


Праўда, на цырымонію адкрыцця многія не трапяць. Яна пройдзе каля мора - большасць жыве ў гарах. Розніца ў тэмпературах можа адбіцца на здароўі спартсменаў.


Для тых, хто сумняваецца, маўляў, у Сочы будуць праблемы са снегам, вось гэта карцінка. У гарах яго ў лішку, умовы для трэніровак - выдатныя, гавораць у камандзе.


Сёння ўсіх спартсменаў чакала яшчэ адна цырымонія. У адным з храмаў горада патрыярх Кірыл правёў набажэнства для зборных Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы.