"Год пасля Гульняў". Сёння ў Сочы пройдзе мерапрыемства, якое прымеркавана да святкавання гадавіны з дня адкрыцця тут 22-х Алімпійскіх і 11-х Паралімпійскіх зімовых гульняў. На плошчы каля ратушы адбудзецца парад валанцёраў. Узначаліць шэсце двухразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Сочы Аляксей Ваявода. Увечар адбудзецца лядовае шоу. Удзельнікі пакажуць рэтраспектыву ўсіх этапаў Сочынскай Алімпіяды і Паралімпіяды.
Для Беларусі гэтая Алімпіяда стала сапраўды трыўмфальнай. Па яе выніках у нашай зборнай 6 медалёў: 5 залатых і 1 бронзавы. У агульнакамандным заліку мы занялі 8-е месца. Беларускія алімпійцы ўстанавілі рэкорд па колькасці ўзнагарод вышэйшай пробы за ўсю суверэнную гісторыю. Трохразовай чэмпіёнкай стала Дар'я Домрачава. Бронзавая ўзнагарода ў біятлоне ў Надзеі Скардзіны. Чацвёрты медаль - золата - у фрыстайлістцы Алы Цупер. І, вядома, Антон Кушнір. Ён стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у лыжнай акрабатыцы фрыстайлу.














