У Славакіі прайшлі чвэрцьфіналы чэмпіянату свету па хакеі

24 мая 2019

Сушукальнікаў золата засталося чатыры. У Славакіі прайшлі чвэрцьфіналы чэмпіянату свету па хакеі. Мабыць, самы цікавы матч выдалі скандынавы - Фінляндыя і Швецыя. "Трэ Крунур" вялі 3:1 і 4:3, але ўступалі па гульні. Фіны за сваю настырнасць былі ўзнагароджаныя. У канцоўцы трэцяга перыяду зраўнавалі лік, а ў авертайме вырвалі перамогу, 5:4. У паўфінале Суомі чакае Расія, якая адолела ЗША, 4:3. Канада ў авертайме перайграла Швейцарыю, 3:2, і згуляе з Чэхіяй, што ўпэўнена разабралася з Германіяй, 5:1. Паўфіналы пройдуць у суботу, трансляцыі на "Беларусь 5".