У Швейцарыі завяршылася жараб'ёўка 1/16 фіналу Лігі Еўропы

11 декабря 2017

Астана, у складзе якой выступаюць беларусы Іван Маеўскі і Ігар Шытаў, сустрэнецца з партугальскім "Спортынгам". Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальвае Віктар Ганчарэнка, згуляе з "Црвенай Звездай", сапернікам БАТЭ ў групавой стадыі турніру. А кіеўскае "Дынама" Аляксандра Хацкевіча чакае сустрэчы з грэчаскім АЕКам. Першыя матчы пройдуць 15 лютага.